Нюша гатова да новага дома. Дапоўнена: дом знойдзены!

Часам здаецца так, што ў пароднай сабакі нараджаюцца дзеткі, якія не адпавядаюць патрабаванням той ці іншай пароды. Заводчыкі звычайна прадаюць іх без радаслоўных і значна танней. Але гэтай дзяўчынцы так не пашанцавала.

Уладальнік пітомніка вырашыў завезці маці са шчанюкамі ў пункт часовага ўтрымання (як яго называць валанцёры: усыпалку) на Гурскага. Які лёс іх чакаў там — здагадацца не цяжка.

Але валанцёры паспелі выратаваць сям’ю і адвезці на ператрымкі.


Пазнаёмцеся з Нюшай. Ёй 7 месяцаў. Яна пяшчотная, вясёлая дзяўчынка. Знайсці што-небудзь для гульні — не праблема. Гэта і звычайная палка на прагулцы, мячык ці іншая забаўка.


Залегчы у ямку — домік гатовы. Карацей, сумаваць не давядзецца. А яшчэ Нюша вельмі хутка вучыцца новаму, з задавальненнем дае лапку, ведае іншыя каманды.

Ёй зрабілі ўсе неабходныя прышчэпкі. Яна апрацаваная ад паразітаў, стэрылізаваная і нават мае ветпашпарт!
Адным словам — Нюша цалкам гатова да новага дома і вельмі чакае чалавека, альбо сям'ю, якіх яна будзе любіць усім сваім маленькім сардэчкам.

Калі вы адчулі, што Нюша — ваш сабака, звяртайцеся:
+375-29-694-14-93 Ірына
+375-29-326-76-27 Анастасія

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!