Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Ноч музеяў: хрумсткія хатнія вафлі і батл цётачак

Правядзі самую смачную ноч у музеі "Белы Полюс".


Музей марозіва "Белы Полюс" 20 мая далучаецца да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў". Толькі ў гэты вечар для ўсіх наведвальнікаў вольны ўваход і бясплатная экскурсія па музею. А яшчэ кулінарны батл цётачак на вафельніцах, якія выпекуць хрумсткія хатнія вафлі і пачастуюць імі першыя дзве сотні наведвальнікаў.

У музеі "Белы Полюс" усе наведвальнікі на ўваходзе атрымліваюць пламбір "Белы Полюс" у падарунак. А для першых двухсот гасцей да марозіва дадасца і хатняя вафля.

Тэма ночы ў музеі "Белы Полюс" — вафлі. Тыя самыя храбусткія і духмяныя, якія гатавалі нам у дзяцінстве ў хатніх вафельніцах. Менавіта такая вафля была ўзятая за аснову шкляначкі ў пламбіры "Белы Полюс".
Усю ноч у музеі 5 цётачак падзеляцца з усімі наведвальнікамі сваімі сакрэтнымі рэцэптамі і пачастуюць вафлевай трубачкай. Паспрабуйце усё і абярыце самы смачны варыянт!

Толькі ў ноч музеяў — пабывайце на бясплатнай экскурсіі ў музеі "Белы Полюс". Запаліце "салодкія" вафельныя лямпачкі, разгледзьце самыя папулярныя густы марожанага і палічыце, колькі менавіта прадметаў трэба, каб зрабіць адну порцыю пламбіру.


А акрамя гэтага пабывайце ў першым кафэ-марозіве, якое было адкрыта ў Парыжы ў 1860 годзе, падгледзіце за вытворчасцю на міні-фабрыцы, вывучыце анатомію марозва, разбярыцеся ў яго гатунках і гісторыі, і, вядома, шмат пачастуйце!


Зрабіце гэтую ноч самай смачнай!

Дзе: ГЦ Galleria Minsk, 6 паверх
Калі: 20 мая
У колькі: 19:00 - 22:00
Уваход вольны. Для першых 200 гасцей вафлевая трубачка і марозіва "Белы Полюс" у падарунак


Каментаваць