Ноччу 1 лютага на беларуска-латвійскай мяжы часова прыпыняць пропуск

1 лютага ў пункце пропуску «Урбаны» (сумежны латвійскі — «Сілене») будзе прыпыненая праца ў сувязi з перамяшчэннем дзяржаўных кантрольных службаў у новыя памяшканні рэканструяванага аўтадарожнага пункта пропуску.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Прыкладны перапынак у працы пункта пропуску — з 00:00 да 04:00 гадзін. У гэты час пропуск асоб і транспартных сродкаў праз мяжу ажыццяўляцца не будзе.

Для перасячэння мяжы ў гэты перыяд памежнікі рэкамендуюць выбраць бліжэйшы пункт пропуску «Грыгораўшчына» (сумежны латвійскі — «Патэрніекі»).

gpk.gov.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: