Ноччу краіны-суседкі пяройдуць на зімовы час — Беларуская чыгунка мяняе расклад

БЧ зменіць расклад у сувязі з пераходам на зімовы час краін-суседак. У ноч з суботы на нядзелю, з 27 на 28 кастрычніка, Украіна, Літва, Латвія і Польшча перавядуць стрэлкі на гадзіну назад. У Расіі, як і ў Беларусі, стрэлкі не пераводзяць.
З 29 кастрычніка цягнік № 86/85 Мінск—Кіеў будзе адпраўляцца з Мінска а 22:40, як звычайна, і прыбываць у Кіеў у 7:55 (раней — у 8:56). У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца а 21:09 (зараз — у 22:34), а час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым — 08:38.

Цягнік № 805/806 Мінск—Вільня будзе адпраўляцца з Мінска ў 07:35, а прыбываць на канцавую станцыю на гадзіну раней — у 09:05 (зараз — 10:05). З Вільні цягнік адправіцца а 18:30 (зараз — у 19:30), а ў Мінск ён прыбудзе без зменаў — у 22:00.

З 27 кастрычніка цягнік № 87/88 Мінск—Рыга будзе адпраўляцца з Мінска без зменаў а 20:38, а час прыбыцця ў Рыгу зменіцца з 08:28 на 7:30. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Рыгі ў 19:20 і прыбываць у Мінск у 7:50.

Карэктуецца расклад цягнікоў перасадачнага спалучэння Мінск—Брэст № 727/728 і № 128/127 Брэст—Варшава.

З Мінска цягнік № 727 Мінск—Брэст будзе адпраўляцца ў 10:55 і прыбываць у Брэст у 14:31, у сваю чаргу з Брэста да Варшавы цягнік № 127 Брэст—Варшава будзе адпраўляцца ў 15:23 і прыбываць у Варшаву ў 17:25.

З Варшавы цягнік № 128 будзе адпраўляцца ў 08:25 і прыбываць у Брэст у 14:49. Да Мінска цягнік № 726 будзе адпраўляцца з Брэста ў 15:15 і прыбываць у Мінск у 18:49.

Акрамя таго, пасля пераходу суседзяў на зімовы час зменіцца час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў міжнародных зносін, якія ідуць транзітам па Беларусі ў краіны Заходняй Еўропы. Таксама будзе скарэктаваны расклад некаторых цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі.

Падрабязную інфармацыю аб раскладзе міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама па тэлефоне даведачнай службы 105.

rw.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: