Аўтары твораў павінны адлічваць 25% у фонд Прэзідэнта. Абноўлена: гэта не зусім так

Аўтары твораў з гэтага часу абавязаны аддаваць 25% ўзнагароджання ў Фонд прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. Такую норму ўтрымлівае новая рэдакцыя Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».
Мiнiмальная кампенсацыя праваўладальнікам за парушэнне правоў зніжана ў 10 разоў
У законе ўдакладняецца, што права на ўзнагароджанне захоўваюць праваўладальнікі аўдыёвізуальных твораў, твораў і выкананняў, увасобленых у фанаграмах, фанаграм.

Пры гэтым узнагароджанне выплачваецца не самой фізічнай асобай, якая ажыццявілі прайграванне аб’екта, — яго павінны выплачваць:
  • вытворцы абсталявання і (або) матэрыяльных носьбітаў, што звычайна выкарыстоўваюцца для прайгравання аўдыёвізуальных твораў;
  • юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць увоз у Беларусь такога абсталявання і (або) матэрыяльных носьбітаў.
Збор, размеркаванне і выплата названага ўзнагароджання ажыццяўляюцца арганізацыяй па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі.

Гэтая арганізацыя павінна будзе штогод не пазней за 1 красавіка года, наступнага за справаздачным, накіроўваць у Фонд прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва 25% ад сумы ўзнагароджання, сабранага ёю за кожны справаздачны год. Згода на ўтрыманне 25% з сумы ўзнагароджання павінна быць прадугледжана дамовай паміж арганізацыяй і праваўладальнікам, паведамляе officelife.media.

Нагадаем, змены ў Закон «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» уступаюць у сілу праз 10 месяцаў.

Пазней стала вядома, што навіна пра адлічэнне 25% аўтарскіх у Фонд прэзідэнта аказалася фейкам.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!