Новая ахвяра, або Як дзяржава знайшлі замену «дармаедам»

Падобна да таго, што беларускія чыноўнікі хутка зарыентаваліся — і знайшлі новую ахвяру, якую можна даіць без лішняга шуму.
Пасля няўдалай спробы сабраць «трохі» грошай у бюджэт з «дармаедаў», якая давяла да масавых пратэстаў, улады ўзяліся за іншую групу насельніцтва — прадпрымальнікаў.

З 1 красавіка, прадстаўнікам малога бізнэсу таксама пачалі прыходзіць «лісты шчасця» — ад іх патрабуюць заплаціць збор у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Прычым, па зноў вельмі хітрай схеме.

Нават калі прадпрымальнік не вёў ніякай дзейнасці ў 2016 годзе, ён павінен заплаціць дзяржаве падатак — Больш 950 рублёў. Акрамя таго, калі беларус, зарэгістраваны ў якасці ІП, хаця б на дзень пратэрмінаваў аплату збору, дзяржава выпісвае яму штраф — і праз суд дадае яшчэ 10–20% ад нявыплачанай сумы.

Як распавяла адна з супрацоўніц ФСАН у размове з карэспандэнтам «Салiдарнасцi», указанне штрафаваць усіх запар прыйшло «зверху». Жанчына таксама дадала, што ў гэтым годзе суды заваленыя адміністрацыйнымі справамі ў дачыненні да іпэшнікаў.

 Штрафаў проста мора сіняе, у мінулым годзе такога не было, — прызналася яна.

Збор і штрафы давядзецца заплаціць нават беспрацоўным беларусам, якія зарэгістраваліся  прадпрымальнікамі, каб знайсці хоць нейкую падпрацоўку. Пад ударам апынуліся і сезонныя работнікі, якія зарэгістравалі ІП, каб працаваць афіцыйна.

Нешта падказвае, што простыя беларусы наўрад ці выйдуць на плошчы сваіх гарадоў, каб абараніць беларускіх іпэшнікаў, а значыць — чыноўнікі атрымліваюць добрую магчымасць «даіць» самую ўразлівую частку беларускага бізнэсу. Прычым, без лішняга шуму.

Самае сумнае, што пад ціскам уладаў прадпрымальнікаў становіцца ўсё менш. Да прыкладу, па дадзеных на 1 лютага за год колькасць зарэгістраваных ІП у Беларусі скарацілася на 19,8 тысяч. А ў сітуацыі, калі ў краіне фактычна знікае малы бізнес, аб выхадзе з эканамічнага крызісу казаць не прыходзіцца.


Паводле gazetaby.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: