Новая пастанова МНС.Ці дапаможа яна ў барацьбе з бчб-сцягамі?

МНС унесла змены ў Правілы пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў. Цяпер на фасадах, дахах і нават на ганку будынкаў нельга размяшчаць вырабы з гаручага тэкстылю. Новы пункт зацверджаны пастановай № 39 ад 6 кастрычніка, яна ўжо апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Цяпер не дапускаецца «размяшчаць на фасадах, дахах і (або) вонкавых паверхнях выступаючых частак будынкаў (тэраса, ганак, прыступкі і іншыя) вырабы з гаручага тэкстылю, не прадугледжаныя праектнай дакументацыяй, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам».

Гэта адна са змяненаў у Правілы пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых домікаў, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для вядзення калектыўнага садаводства, дач, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для дачнага будаўніцтва.

Цікава, што гэта змяненне будзе прапісана ў Правілах падпунктам 15.3-побач з забаронай на прымяненне піратэхнікі і развядзенне вогнішчаў у памяшканнях.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Цікава, ці значыць гэта, што лукашэнкаўскія сцягі на ўсіх будынках таксама трэба прыбіраць? Не зразумела таксама, ці можа лічыцца гаручым, тэкстыль, які апрацаваны антыгаручым саставам? Ну і нарэшце, ці значыць гэта, што драўляныя, металічныя, пластыкавыя ды сцягі з іншых матэрыялаў можна размяшчаць на дамах?

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: