Новасібірск. Мітынг у падтрымку свабоды творчасці і спектакля “Тангейзер” сабраў каля 5000 удзельнікаў

У расійскім Новасібірску каля 5000 чалавек выйшлі на мітынг “За свабоду творчасці” — акцыя была прымеркаваная да сітуацыі вакол Новасібірскага опернага тэатра і пастаноўкі “Тангейзер”.



Спектакль паводле оперы Рыхарда Вагнера выклікаў крытыку праваслаўных святароў — мітрапаліт Новасібірскі і Бердскі Ціхан звярнуўся ў пракуратуру, бо на яго думку пастаноўка абражае пачуцці вернікаў. Пазней у сітуацыю ўмяшаўся міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі, які звольніў дырэктара тэатра Барыса Мездрыча. Новы кіраўнік установы Уладзімір Кехман адмовіўся ад пастаноўкі.

Як паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя СМІ, артысты тэатра не змаглі трапіць на акцыю, бо дырэктар на час мітынгу прызначыў сход творчай часткі калектыва.

У часе мітынгу гучалі звароты журналістаў, тэатральных дзеячаў і святароў.


 
 
 Паводле euroradio.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: