«Новы Час» будзе жыць — з вашай дапамогай!

Шаноўнае спадарства! Мы радыя вам паведаміць, што грошы, неабходныя для аплаты друку «Новага Часу», сабраныя літаральна за тыдзень!


Вялікі дзякуй за неабыякавасць і салідарнасць усім, хто спрычыніўся — тым, хто распаўсюджваў паведамленне пра збор сродкаў, тым, хто ахвяраваў і проста пісаў добрыя словы. Ваша падтрымка важная для нас, яна азначае, што мы робім важную справу, якую варта працягваць далей.

Нам патрэбна было 4 000 беларускіх рублёў каб пагасіць пазыкі на друк. Вы сабралі больш. Рэшту мы выдаткуем у тым ліку на тое, каб падпісаць на «Новы Час» палітычных вязняў і былых вязняў сталінскіх канцлагераў.

Дарэчы, да завяршэння падпіскі на другое паўгоддзе засталіся лічаныя дні. Да 26 чэрвеня вы можаце падпісацца на «Новы Час» на пошце і праз плацёжна-даведачныя тэрміналы. Наш індэкс 63279. Кошт падпіскі на 6 месяцаў — 22 рублі 98 капеек.

Шчыры дзякуй, што застаецеся з намі!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: