«Новы Час» сплаціў грошы мільянеру

Дзякуючы нашым адданым чытачам мы, згодна з рашэннем суда Савецкага раёна, выплацілі Леаніду Зайдэсу 2347 рублёў.
У рэдакцыі "Новага Часу" 28 снежня пасля рашэння суда.

У рэдакцыі "Новага Часу" 28 снежня пасля рашэння суда.

На наш заклік дапамагчы газеце адгукнуліся некалькі дзясяткаў чалавек. Шматлікія ахвяраванні былі па 5, 10, 15 і 20 рублёў. Гэта значыць, што нашы чытачы пералічвалі далёка не лішнія для сябе грошы. Хтосьці змог ахвяраваць 30, 50, 70 і нават 90 рублёў.

Гэта вельмі кранальна! І абавязвае нас працаваць яшчэ лепш, каб не падарваць ваш давер.

Вось непоўны спіс нашых ахвярадаўцаў:
Эла Прадко, Андрэй Захарэвіч, Уладзімір Шахаў, Вадзім Зянько, Вячаслаў Ціхановіч, Марына Лагуціна, Міхаіл Міласэрдны, Наталля Ладуцька, Павел Мінютка, Дзяніс Парэцкі, Віктар Пятроўскі, Наталля Кірылава, Вольга Лоцманава, Вольга Кароль, Юрый Буднік, Ірына Карнеева, Анатоль Наумовіч, Віктусь Парфёненка, Уладзімір Шыпіла.

Каля дзясятка ахвярадаўцаў засталіся ананімнымі. Таксама значны ўнёсак зрабіў буйны ІТ бізнесмен.

Мы шчыра ўдзячныя вам! І хочам запрасіць 29 мая на ўганараванне лаўрэатаў конкурсу для маладых журналістаў імя Аляксея Караля (час і месца імпрэзы будуць вядома пасля 20 мая).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: