«Новы Час» закрывае каментары на сайце

Шаноўныя чытачы, з 1 снежня мы вымушана закрываем магчымасць каментавання на сайце novychas.by.

Нягледзячы на тое, што на сайце існавала прэмадэрацыя каментароў, мы свядома прыбягалі да цэнзуры толькі ў выключных выпадках — напрыклад, калі каментар утрымліваў абразы ці парушаў беларускае заканадаўства. У асноўным на сайт траплялі любыя меркаванні, нават тыя, якія мы асабіста не падзялялі.

З 1 снежня мы абавязаны забяспечыць ідэнтыфікацыю каментатараў на сайце. Збіраць, захоўваць і па запыце прадастаўляць уладзе асабістыя данныя чытачоў. У нас няма тэхнічнай і фінансавай магчымасці рэалізаваць гэта. І мы прынцыпова не хочам патэнцыяльна станавіцца інструментам дзяржавы ў чарговым наступе на свабоду слова. Калі ў нас з'явяцца рэсурсы, лепей мы выдаткуем іх на развіццё сайта і газеты, на новыя праекты, якія будуць карыснымі грамадству.

Але нам па-ранейшаму важнае ваша меркаванне, вашы думкі і заўвагі. Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках!
Facebook
VK
Twitter
Instagram

Таксама нас можна чытаць у Telegram!





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-30 10:54:45
Вось усё, што напісаў НЧ, дый тое, што патрабуе новы закон аб СМІ, некалі каротка апісваў я на форуме Нашай Нівы, маўляў, зачыніце каменты. Чаму? Таму што на форуме быў б-ч-б беспредел. То бок прапагандысцкі знос мазгоў грамадзян у бок інтарэсаў б-ч-б прапаганды. Таму ты НЧ не сам зачыняеш каментаванне=форум, а ідзеш у фарватары палітыкі дзяржавы ці ўлады ў тэме СМІ, як некалі ішлі першыя так зв адраджэнцы і іх адраджэнне. То бок тваю палітыку разварачвае дзяржава. Гэта добра для нацыі і добра для маладой РБ. Але гэта недобра для мяне, які не зможа карыстацца сваёй роднай мовай и русским языком. Бо калі не лічыць некалькіх размоў на русском па тэлефону з дачкой, то я ў Нью Ёрку пазбаўлены магчымасці карыстацца мовай.

Я ўдзячны табе паважаны Новы Час за тое, што трываў маё меркаванне і мяне на сваім форуме. Бывай.
  • фцф
  • 2018-11-30 22:05:51
Спачуваю. У Амерыцы, ці нават у НюЙорку вас ужо не пачуюць. Дый тут губляецца такі нераўнадушны голас, хаць і не "б-ч-б", але ж і не "з-ч-б". Сапраўды, шкада.
  • Новы Час
  • 2018-11-30 23:59:26
Усім дзякуй!

Сустрэнемся ў сацыяльных сетках!