Новы фільм Сцяпана Пуцілы пра Лукашэнку за 15 гадзін набраў ужо больш за мільён праглядаў

У ютуб-канале Сцяпана Пуцілы ўчора з’явілася новае відэа — фільм «Лукашэнка. Залатое дно». Трансляцыя пачалася ў панядзелак а 18-й гадзіне, і ў рэжыме анлайн яе ў пікавы момант адначасова глядзелі больш за 101 тысячу карыстальнікаў.

Прагляды працягнулі імкліва расці і пасля таго, як анлайн скончыўся. За мінулую ноч статыстыка павялічылася настолькі, што колькасць праглядаў пераваліла за мільён. Паводле дадзеных на 9.00, фільм Сцяпана Пуцілы сабраў больш за 1 061 000 праглядаў.

Па некоторых прагнозах, агулам колькасць праглядаў можа дасягнуць 10 мільёнаў. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: