Новы марш і дзіўныя паводзіны ўладаў. Найважнейшае за 30 жніўня

Маштабная акцыя пратэсту ў Мінску праходзіла трэцюю нядзелю запар. 30 жніўня ў «Маршы міру і незалежнасці», па розных ацэнках, узялі ўдзел некалькі соцень тысяч чалавек.


Проста паглядзіце, як гэта было. На фота і відэа.

У той жа час улада, падаецца, робіць усё, каб яшчэ больш раззлаваць людзей і натхніць іх на супраціў.

Следчы камітэт апрылюдніў інфармацыю, што завёў каля 50 крымінальных спраў аб пагрозах «крывавай расправай» блізкім службовых асоб, у тым ліку дэпутатаў і суддзяў. «Ахвярамі хейтэраў ўжо сталі шэраг дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і кіраўнікоў мясцовых органаў улады з Мінска, Гомеля і іншых гарадоў», — дадалі ў ведамстве.


Між тым дагэтуль невядома, ці ўзбудзіў СК хаця б адну справу па фактах катаванняў і здзекаў над затрыманымі пасля выбараў пратэстоўцамі, а таксама па факце гібелі некаторых з іх.

У нядзелю стала вядома пра затрыманне каардынатаркі страйкаму БДУ Святланы Волчак і яе мужа Міхаіла. Аднак, як ужо адзначалася, затрымліваць актывістаў страйкамаў — усё роўна, што тушыць пажар бензінам.


Святлана Ціханоўская высунула ўмову пачатку дыялогу з уладамі краіны. І гэтая ўмова цалкам слушная — вызваленне затрыманых удзельнікаў палітычных пратэстаў і палітвязняў. Пакуль улада на дыялог не ідзе. Але і людзі не збіраюцца спыняцца.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: