Новы мост у Гродне, які абрынуўся пасля дажджу, абяцаюць адрамантаваць да пачатку жніўня

Аднаўленчыя работы на Усходнім мосце праз Нёман у Гродне зоймуць каля двух тыдняў, паведаміла тэлерадыёкампанія абласнога цэнтра.


«Хоць сам мост прайшоў неабходныя выпрабаванні і гатовы да эксплуатацыі, рух транспарту тут пакуль адкрыты не будзе. На аб’екце працуе спецыяльная тэхніка, вядзецца комплекс будаўніча-аднаўленчых работ», — цытуе тэлерадыёкампанію REFORM.by.

Як паведамлялася раней, 17 ліпеня ў Гродне пасля залевы абрынуўся новы Усходні мост. На яго адкрыццё планаваў прыехаць Лукашэнка. Планавалася, што з гэтай нагоды пройдзе канцэрт і светлавое шоу. Аднак за некалькі гадзін да адкрыцця на Гродна абрынуўся магутны лівень, каля моста абваліўся грунт — другі раз за два тыдні, і адкрыццё моста зноў адклалі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: