Новыя ператрусы ў дамах актывістаў

Сёння, 8 верасня, сілавікі прыйшлі з ператрусамі да эка-актывісткі Ксеніі Малюковай і дачкі Ірыны Сухій Сафіі Садоўскай.
Ксенія Малюкова

Ксенія Малюкова


У кватэру, дзе пражывае сябар рады экалагічнай арганізацыі «Экадом» Ксенія Малюкова з учорашняга дня спрабуюць трапіць невядомыя. У 14:30 там мусіць прайсці ператрус. Таксама невядомыя з раніцы спрабавалі трапіць у кватэру, дзе жыве дырэктарка «Экадому» Марына Дубіна, паведамляе Свабода.

Таксама сёння міліцыя прыйшла з аглядам жылля наконт удзелу ў «несанкцыянаванай акцыі» да Сафіі Садоўскай – дачкі Ірыны Сухій, старшыні рады «Экадому», якую затрымалі 6 верасня. Сёння мае адбыцца паўторны суд над ёй за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: