Новыя правілы БЧ: не больш за 2 пасажыраў у купэ і рассадка ў шахматным парадку

Новая схема рассаджвання ў вагонах з нумараванымі месцамі будзе прымяняцца з 15 да 29 красавіка ў цягніках Беларускай чыгункі, паведаміў прэс-цэнтр БЧ.
Згодна з новай схемай рассаджвання у купэйных вагонах будуць размяшчацца не больш за два пасажыры ў купэ, у плацкартных — не больш за тры ў адным адсеку.

Для пасажыраў, якія аформілі праязныя дакументы ў адной замове, дазваляецца продаж і 3-х і 4-х месцаў у купэ, пры ўмове, што да гэтага ў купэ ніводнага месца не было прададзена, удакладнілі ў БЧ.

Пры афармленні праязных дакументаў у вагоны з месцамі для сядзення схема рассаджвання пасажыраў залежыць ад іх канфігурацыі — 2 + 2 ці 3 + 2. У двухмесным шэрагу пасажыр займае месца ля акна, у трохмесным — адзін пасажыр каля акна, а другі — праз месца ля праходу (сярэдні шэраг застаецца вольным).

"Рассаджванне па новай схеме з'яўляецца часовай мерай, якая дасць магчымасць пасажырам выконваць неабходную сацыяльную дыстанцыю ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення, і рэкамендавана міністэрствам аховы здароўя ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй", — гаворыцца ў паведамленні.

Новая схема рассаджвання ўжываецца пры афармленні праязных дакументаў як у чыгуначных касах, так і праз інтэрнэт.

"Калі квіткі былі набыты да ўвядзення новай схемы рассаджвання, пасажыры займаюць месцы згодна з аформленым праязным дакументам", — дадалі ў прэс-цэнтры.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: