У цэнтры Мінску з’явіліся арт-аб’екты з сілавікамі

У адным з двароў Мінску недалёка ад Мінгарвыканкаму з’явіўся новы стрыт-арт.

Гэтым разам невядомыя мастакі намалявалі камандзіра мінскага АМАПУ Дзмітрыя Балабу. 25 сакавіка сілавікі затрымалі больш 700 асобаў.

«Гэта ён кіруе разгонамі мірных сходаў грамадзянаў. За вашы грошы», — напісана на сцяне.

Каля плошчы Перамогі на трансфарматарнай будцы, дзе раней быў партрэт Васіля Быкава, зʼявілася графіці міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча з подпісам «Гэта я ганаруся формай і метадамі НКУС».

А каля Інстытуту культуры мужчына, падобны да начальніка МУС Ігара Еўсеева, у спартовым касцюме і чорнай шапцы з надпісам: «Гэта мы з пацанамі выкрадаем людзей».

 

Графіці ўжо замалёўваюць камунальнікі.

Першы падобны арт-аб’ект з партрэтам колішняй міністаркі працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай з подпісам «Гэта я аўтар падатку для беспрацоўных» з’явіўся ўночы на 5 сакавіка. Графіці аператыўна прыбралі, ад яго засталіся толькі пантофлі. Пазней над пантофлямі спадарыні Шчоткінай з’явіўся надпіс «Ну вы ж самі ўсё разумееце».

12 сакавіка ў Мазыры з’явілася наклейка з выявай старшыні Савету Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. Яе суправаджаў подпіс «Гэта я ўвёў дарожны падатак. А паліўны акцыз ідзе кудысьці ў бюджэт». На наступны дзень малюнак таксама прыбралі са сцяны.

 belsat.eu

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Игорь
  • 2017-03-27 11:23:33
Супер! Молодцы! Пусть знают, кто нас так "защищает"

Больш цікавага на «Новым Часе»: