Новыя справы за экстрэмізм?

Супраць актывістаў анархісцкага руху Вячаслава і Марыны Касінеравых распачата адміністрацыйная справа па ч.2 арт. 17.11 КаАП Беларусі (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі).
Фота з фейсбука Марына Касінеравай

Фота з фейсбука Марына Касінеравай

Пра гэта на сваёй старонцы ў фейсбуку паведаміла Марына Касінерава.
У лістападзе гэтага года Вячаслава Касінерава і яго жонку Марыну ўжо штрафавалі за публікацыю сваіх фота, на якіх бачныя шапка і саколка з надпісамі, прызнанымі экстрэмісцкімі. Гэтыя надпісы на ангельскай мове перакладаюцца як «класавая вайна» і «тэрор-машына». За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў Вячаслава аштрафавалі на 1102 рублі 50 капеек (45 базавых велічынь), Марыну — на 735 рублёў (30 базавых).

Што стала нагодай для пераследу гэтым разам — пакуль невядома.

Нагадаем, 27 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіў Мікалаю Дзядку штраф у памеры 40 базавых па тым жа артыкуле 17.11 ч.2 КаАП Беларусі. Міколу абвінавацілі ў размяшчэнні на сваёй старонцы ў фейсбуку карцінкі, якая апасля была прызнана экстрэмісцкай. Выдаліць карцінку Мікалай адмовіўся.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: