Новыя ўласнікі акумулятарнага завода: Уся дазвольная дакументацыя ёсць

6 ліпеня ў Брэсце праціўнікі акумулятарнага завода не пайшлі на сустрэчу з кіраўніцтвам прадпрыемства, якая праходзіла ў актавай зале гарвыканкама. Замест гэтага актывісты прайшлі калонай па цэнтральных вуліцах горада.
Сустрэча з новымі ўласнікамі завода

Сустрэча з новымі ўласнікамі завода

У 12.00 актывісты выйшлі на плошчу Леніна, дзе два з паловай гады кормяць галубоў у знак пратэсту з будаўніцтвам акумулятарнага завода. Супрацоўнікі міліцыі папрасілі іх пакінуць плошчу і прайсці ў актавую залю гарвыканкама, дзе ў 12.30 была прызначаная сустрэча з дырэктарам прадпрыемства Дзмітрыем Бутавым і галоўным інжынерам Сяргеем Дубнавіцкім.

У прызначаны час актывісты падышлі да актавай залі, але на сустрэчу вырашылі не ісці. Каля 40 праціўнікаў завода прайшлі калонай праз плошчу Леніна і далей па вуліцах Пушкінскай і Савецкай. Канчатковым пунктам маршруту стала пляцоўка каля кінатэатра «Беларусь». Пасля гэтага актывісты разышліся. Супрацоўнікі міліцыі ім не перашкаджалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, абышлося без затрыманняў.

— Пазіцыя актывістаў цвёрдая: мы супраць акумулятарнага завода. Таму абмяркоўваць з кіраўніцтвам прадпрыемства нам няма чаго, — патлумачыў праваабаронца Раман Кісляк, які прысутнічаў на сустрэчы. — Я застаўся ў зале, каб задаць пытанні па арганізацыі бяспечнага захоўвання небяспечных матэрыялаў на заводзе.

Нягледзячы на ​​дэмарш праціўнікаў завода, сустрэча з кіраўніцтвам прадпрыемства ўсё ж адбылася. Па словах Рамана Кісляка, у зале прысутнічалі гледачы, якія не з'яўляюцца актывістамі руху супраць акумулятарнага завода.

— Пасля сустрэчы частка з іх прайшла да прыпаркаванага ля гарвыканкаму мікрааўтобуса з надпісам «Пінск» і на ім з'ехала, — кажа праваабаронца.

У пачатку мерапрыемства Дзмітрый Бутаў распавёў тым, хто застаўся, што ў кампаніі ёсць станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай і будаўнічай экспертыз.

— Прадпрыемства не ажыццяўляе вытворчай дзейнасці. Чаго мы чакаем? Мы чакаем адмену распараджэння старшыні Брэсцкага аблвыканкама аб прыпыненні будаўніцтва. Ну і выніка па мясцоваму рэферэндуму. На сённяшні дзень, калі падрыхтаваць гэта ўсё, то ў нас ёсць уся дазвольная дакументацыя для таго, каб мы маглі прыступіць да пусканаладкі. Толькі чакаем вырашэння вашых жыхароў па рэферэндуму, — распавёў Дзмітрый Бутаў.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: