Новыя ўзгаранні ў лясах: 9 выпадкаў за дзень

За 27 красавіка ў лясным фондзе Беларусі зарэгістравана 9 выпадкаў узгаранняў на плошчы 5,4 га, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-службе Мінлясгаса.
У ведамстве нагадалі, што ў шматлікіх рэгіёнах краіны ўведзена забарона на наведванне лясоў. Абмежаванні выкліканыя складанай пажаранебяспечнай сітуацыяй і неабходнасцю забеспячэння бяспекі насельніцтва. На ўзмоцнены варыянт нясення службы пераведзены больш за 13 тысяч супрацоўнікаў дзяржаўнай лясной аховы. З 26 красавіка кругласутачныя дзяжурствы арганізаваны і ў цэнтральным апараце Міністэрства лясной гаспадаркі.

З пачатку года ў Беларусі зафіксавана 290 выпадкаў лясных пажараў на плошчы звыш 1200 га.

Самым маштабным стаў пажар на Альманскіх балотах, які працягваўся некалькі дзён.

minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!