Новыя затрыманні ў Пружанах. Прыйшлі да родных палітвязня

У горадзе ў чарговы раз затрымалі былога кіроўцу мясцовага лясгаса Анатоля Дзевянцейчыка, пішуць у пружанскім Telegram-чаце.
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Пасля таго, як Дзевянцейчык выступіў супраць гвалту і беззаконня, на яго пачаўся ціск у лясгасе. У выніку ўсё скончылася звальненнем мужчыны (якое сам ён лічыць незаконным).

У ліпені Дзевянцейчыка ўжо затрымлівалі, тады ён правёў тры дні ў ІЧУ.

Акрамя Анатоля Дзевянцейчыка, у Пружанах сёння прыйшлі да Юліі Лаптановіч і яе бацькоў. Ператрусы праводзілі супрацоўнікі КДБ, паведамляе «Брестская Весна».

Вядома, што Анатоль, яго жонка Аксана, а таксама Юлія Лаптановіч затрыманыя. Няма сувязі з актывісткай Ганнай Баран, аднак звесткі пра яе затрыманне пакуль адсутнічаюць.

Цікава, што на ператрус да Юліі Лаптановіч КДБ прыйшоў са службай апекі. Мужу жанчыны Ігару прысудзілі 2,5 года калоніі (па «карагоднай» справе і за «паклёп» на чальцоў выбарчай камісіі). Забраць траіх дзяцей з сям’і ў службы апекі не было магчымасці: іх узяла да сябе маці Юліі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: