Новыя кватэры ў Мінску таннеюць

На першасным рынку жылля ў Мінску зніжаецца пакупніцкая актыўнасць і кошт кватэр.



Нестабільная сітуацыя на валютным рынку, дэвальвацыя нацыянальнай валюты ў снежні 2014 году і спад у эканоміцы, які адбыўся за гэтым, прывялі да зніжэньня пакупніцкай актыўнасці і кошту квадратнага метра жылля, якое будуецца. Так, за першае паўгоддзе 2015 году кошт квадратнага метра ў новабудоўлях знізіўся ў сярэднім на 16%.

У сярэднім па выніках паўгоддзя цана за квадратны метр у новабудоўлях Мінску ўстанавілася на ўзроўні 1.439 даляраў. Мінімальны кошт квадратнага метра ў новабудоўлях прыгараду склаў 800 даляраў, у той час як сярэдні кошт прыгарадных новабудоўляў — 1.026 даляраў за квадратны метр.

Паводле беларускай службы Польскага радыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!