«Ну і няхай пасадзяць, буду сядзець разам з сынам!»

«Я ўсё ж веру, што гэта скончыцца, бо цяпер без веры нельга». Так скрозь слёзы пра надзею на вызваленне сына кажа Любоў Уладзіміраўна, матуля палітвязня Сяргея Коршуна, які сядзіць у СІЗА на Валадарскага.

«Не верыла, што за малюнкі можна пасадзіць»

Матулі не хапае яго смеху, пляменніцы Надзі — яго гульняў і жартаў. Сястры Вользе часам проста хочацца абняць і паразмаўляць з братам: так заўсёды было, калі сям’ёй бавілі час на лецішчы. Мужу Вольгі Аляксею не хапае добрага і надзейнага сябра. Ганна, малодшая дачка Вольгі, Сяргея, напэўна, не памятае. Ды і сам Сяргей сумуе, што не бачыць, як яна расце, таму просіць запісваць відэа, каб можна было пасля іх праглядаць.

Ганначка ўжо не памятае свайго дзядзьку

Ганначка ўжо не памятае свайго дзядзьку

Сяргей, блогер тэлеграм-канала «Армія з народам», быў затрыманы яшчэ ў ліпені. Тады яму прад’явілі артыкул па арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Ён стаў фігурантам так названай «справы Ціханоўскага». Калі пра абвінавачанне даведаліся сваякі, то ўзгадалі, што 29 траўня, калі ў Гродне затрымалі Ціханоўскага, Сяргей разам з сям’ёй быў на лецішчы.

Пачытаўшы навіны, ён сказаў тады, што і яго затрымалі б, калі б ён быў там. Відаць, з той прычыны, што доказы пад гэты артыкул сабраць не атрымалася, у лютым абвінавачанне перакваліфікавалі ў 293-ы артыкул Крымінальнага кодэкса («Масавыя беспарадкі»). Згодна з ім, Сяргею пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Жорсткасць прадстаўленага абвінавачання сваякі тлумачаць у тым ліку і тым, што некалі Сяргей быў у сістэме: дзесяць гадоў ён працаваў міліцыянерам у патрульна-паставой службе. Сышоў адтуль Сяргей у званні капітана.

Сваякі ведалі, што Сяргей быў актыўным падчас выбарчай кампаніі, але ў магчымае затрыманне, нават пасля двух допытаў, не верыў ніхто. У тэлеграм-канале ён ні да чаго не заклікаў, а напісаў пост пра тое, з якіх падраздзяленняў складаецца МУС.

— Сяргей казаў, каб я не хвалявалася, калі яго раптам пасадзяць, — узгадвае матуля Любоў Уладзіміраўна. — Але я тады ўсур’ёз не ўспрымала яго словы, бо не верыла, што за малюнкі можна пасадзіць. Іх жа ў інтэрнэце мільён! Я казала тады: «Сярожа, усіх не перасаджаюць!» А калі яго пасадзілі, дык, канешне, раўла, але каб ніхто не бачыў...

Калі жонка Сяргея паведаміла, што яго забралі проста з кватэры, стала зразумела, што на волю ён вернецца не хутка. На той момант у сям’і былі спадзяванні, што невінаватасць Сяргея будзе даказаная.

— Мы думалі, што праз месяц-два ўсё стане зразумела, — узгадвае Аляксей. — Так, мы ведалі, што на ім — сур’ёзны артыкул. Але думалі, што будзе нешта падобнае да справы «Белага легіёна».

Заўважаць добрае

Калі Сяргей перастаў прыязджаць да бабулі, якой на момант яго затрымання было 96 гадоў, ёй давялося распавесці, што з ім стала. Тады бабуля прасіла пасадзіць яе, а Сяргея — адпусціць. Аднак любімага ўнука яна так і не дачакалася. Бабулі не стала некалькі месяцаў таму. Сяргею пра гэта пэўны час не казалі. Але ён адчуваў, што блізкія нешта недагаворваюць, таму напісаў сястры: «Волька, нешта вы ад мяне хаваеце!» А калі яго жонка ў лісце пра ўсё распавяла, дык ён даслаў назад сям’і бабулін фотаздымак: ад болю не мог на яго глядзець.

Перажываў Сяргей і за бацьку, бо той у лякарні чакаў аперацыі па выдаленні пухліны. Матуля Сяргея Любоў Уладзіміраўна, кажа, што выпрабаванні апошняга года накопліваюцца нібы снежны ком. Але яна разумее: для таго, каб выконваць штодзённыя абавязкі, ёй трэба быць моцнай. У аўторак і суботу яна піша Сяргею лісты, перадае перадачы. А ў прамежках — стасуецца з неабыякавымі людзьмі, якія прапануюць дапамогу. Матуля кажа, што такіх людзей шмат.


— Усё, што можам, — гэта прыйсці да СІЗА і перадаць перадачу, — кажа Любоў Уладзіміраўна. — І тое: у адзін дзень булачкі прымаюць, а ў іншы — не прымаюць — здзекуюцца як могуць. Тое, што зараз робіцца, — проста жах… Цяпер нашых дзяцей толькі і могуць, што асуджваць на суткі за шкарпэткі, а мы як мамы можам толькі сядзець і плакаць. Калі мы выйдзем на праспект, нас таксама забяруць.

Звычайны набор перадачы для Сяргея — гэта каўбаса, вяндліна, сыр, чыпсы, хлеб, нешта з салодкага. Перадача звычайна дзеліцца на ўсіх, хто сядзіць у камеры. Сяргей распавёў блізкім, што пасля пад’ёму яны з’ядаюць па бутэрбродзе з каўбасой, а 10-ай раніцы — зноўку перакус, а ўвечары п’юць гарбату з прысмакамі. Цікава, што калі нехта пасля вячэры хоча нешта з’есці, то на гэта трэба атрымаць дазвол у большасці сядзельцаў або ў старэйшага. Са шпацырам тое самае: калі ў кепскае надвор’е нехта не хоча выходзіць на яго, то не ідуць усе.

Вольга, сястра Сяргея

Вольга, сястра Сяргея

У перапісцы, як і ў размовах паміж сабой, блізкія не ўпадаюць у роспач, а намагаюцца бачыць добрае нават у тым, што Сяргей знаходзіцца ў няволі. Яны адзначаюць, што за кратамі Сяргей стаў чытаць кнігі: з’явіўся на гэта час. Таксама ўпершыню ў жыцці Сяргей стаў пісаць вершы і перадаваць іх родным. Першы свой верш ён напісаў яшчэ ў жніўні, назваўшы яго «342». Сястры ён дазволіў верш рэдагаваць, а пасля даў даручэнне пакласці яго на музыку. «Тэкст верша папрасіў апублікаваць у газеце "Новы Час", бо гэта адзіная газета, якую атрымліваў», — узгадвае Вольга. Любоў Уладзіміраўна радуецца з таго, што Сяргей стаў рабіць менш памылак у лістах. Яна фіксуе памылкі, а пасля ў адказе на яго лісты праводзіць над імі работу.

Акрамя ўсяго, Сяргей не выключаецца з сямейных спраў, а наадварот трымае ўсё пад сваім кантролем. Пляменніцы піша, якія кнігі тая мусіць прачытаць, Вользе загадвае з’ездзіць да матулі і зрабіць генеральную прыборку, а Аляксею — выкалаціць дываны ў кватэры… «Ён і адтуль кіруе працэсам», — смяецца Вольга.

Пасля сямі месяцаў за кратамі сваякам дазволілі спатканне з Сяргеем. На гэта была вылучана гадзіна. І цэлы спіс, пра што размаўляць нельга. На забароненыя тэмы стасаваліся вачыма і жэстамі. Сяргей схуднеў, але не моцна, што праўда, пасівеў. Калі Вольга пабачыла брата, не вытрымала, расплакалася:

— Ён тады паглядзеў на мяне і сказаў: «Малая, ну-ка, не плакаць!»

Каб заглушыць слабасць Вольгі, матуля адразу паведаміла Сяргею радасную навіну пра здароўе бацькі: за некалькі хвілін да спаткання сваякі даведаліся, што яго пухліна аказалася не злаякаснай.

Родныя ўзгадваюць, што першыя лісты ад Сяргея былі складаныя, было бачна, што ён — у разгубленасці. Але цяпер у словах палітвязня з’явіліся цвёрдасць і рашучасць: ён не баіцца прысуду і ўпэўнены, што цяперашнія пакуты беларусаў — недарэмныя.

«Буду сядзець разам з сынам»

Істотная падтрымка для сям’і цяпер — гэта камунікацыя з іншымі сваякамі вязняў: людзі сустракаюцца за гарбатай, удзельнічаюць у псіхалагічных трэнінгах, пішуць лісты… Сябрамі сям’і сталі зусім незнаёмыя людзі, якія проста лістуюцца з Сяргеем. Таксама вялікую падтрымку аказвае «хросны» Сяргея, дэпутат Еўрапейскага парламента Анджэй Галіцкі. Паводле слоў сваякоў, ён піша лісты ва ўсе інстанцыі — ад СІЗА да Міністэрства юстыцыі. Блізкія вераць, што такая падтрымка прынясе плён у свой час.

Старэйшая дачка Вольгі

Старэйшая дачка Вольгі

Страху за ўласную будучыню ў сям’і няма. Сам Аляксей меў пратакол па 23.34. Звальнення за свае погляды ён не баіцца: «А чаго баяцца? Рукі ёсць, галава ёсць… Праца знойдзецца».

Не мае страху і матуля Сяргея. Яна распавяла, што некаторыя знаёмыя, калі даведаліся, што яна будзе даваць інтэрв’ю, сталі адгаворваць яе: «За гэта ж садзяць!» Сама Любоў Уладзіміраўна кажа: «Ну і няхай пасадзяць! Буду сядзець разам з сынам».

За ўсю гутарку з блізкімі Сяргея аніводнага разу не пачула і роспачы. Паводле іх аповедаў, — у Сяргея таксама яго няма.

 — Сяргей — вернік, — скрозь слёзы з усмешкай кажа матуля. — Бадай што ў кожным лісце ён піша: «Мама, я малюся за цябе і за тату і веру, што Госпад нас пачуе». Вось і я малюся і веру… Веру, што нешта зменіцца. Без веры нельга цяпер. Яна дае ўпэўненасць, што ўвесь гэты жах скончыцца… Проста таму, што большасць гэтага хоча.

Сяргею 21 сакавіка споўнілася 43 гады. Пляменніца Надзя зрабіла ў яго гонар невялікі ролік са здымкамі Сяргея пад спеў «Воіны святла». Сваякі вераць, што наступныя народзіны Сяргея яны будуць святкаваць усёй сям’ёй. Вольга кажа, што абавязкова заспяваюць «Грай!», любімую з братам песню. Дарэчы, сам Сяргей грае на валторне.

* * *
Падаецца, што можна любыя пакуты зняволення адужаць, калі на волі чакае такая сям’я. Сяргею з ёй моцна пашанцавала. Як і сваякам пашанцавала з моцным і жыццярадасным Сяргеем, які, нягледзячы на абставіны, працягвае адыгрываць у сям’і ролю мужа, сына, брата, дзядзькі… І зняволенне гэтаму перашкодзіць не зможа.


Вместе — 342

Уж новый день, а за решёткой как всегда.
Чайки на крыше смеются мне с утра.
Но верю я, что делали мы всё не зря.
Вышел народ, что б побороться за себя.

Скажите, люди, ну сколько можно нам терпеть?
Прожить в аду и как «народец» умереть?
Давайте ж крепко надавим все плечом к плечу,
Разрушим стены, придём к счастливому концу.

А мы сидим на Володарского, дом 2,
Сидим за то, что мы открыли вам глаза.
И гул машин через «реснички» ловим мы.
Я знаю точно, что только вместе победим.

Спасибо вам, мои родные и друзья,
И даже те, с кем незнаком был никогда,
За то, что вы, не испугавшись в трудный час,
Лучи свободы зажгли в своих сердцах.

Дурная весть, что кровь невинных пролита.
«Повяз в крови тиран», ему не деться никуда.
Но мы — народ, не подавляясь старику,
Мирным протестом построим новую страну.

Пробил набат, чаша терпенья иссякла,
И голос каждого из нас уже не спрятать никогда.
Враг наш хитёр и изворотлив как змея.
В ответ все «вместе» сошлись у женского «шатра».

Июль-август 2020

СТИХИ

Об этом многие писали и немало
В истории свой оставляя след,
Но в сердце и душе осталась рана.
Весь мир пускай теперь узнает, что думает сейчас здесь человек.

Возможно, кто-то скажет, что такое уже было.
Не согласиться трудно. Увы, но жизнь бывает такова!
Люди земли! Вы будете смотреть на это непоколебимо,
Когда народ невинный в клетку прячет «сатана».

Арест!?! Нет! Он совсем не страшен.
Крик, боль, удары — ерунда!
Сознание того, что ты теперь бесстрашен,
Вот чувство, которое останется с тобою навсегда.

Первый допрос — и вот ты на один со своим сознанием,
Подлец с мерзавцем изнутри напали на тебя,
Но совесть с честью говорит отчётливо, спокойно, ясно:
«Давай, сражайся! Победа будет нелегка».

Вот в жертву справедливости ты ставишь
Свою свободу, дом, родителей улыбки и тепло друзей
И «бесам» в одеждах чёрных отвечаешь:
«Правда, любовь и вера — вот, что для тебя важней».

Теперь закрытое пространство, темница, чёрная дыра,
Такое точно не забудешь и ни за что и никогда.
В ночь первую, когда, изнеможенный, рухнул на «топчан»,
То утро, когда проснувшись думал, что это всё обман.

Но нет, то был не сон, все мысли прогнаны через себя.
Чужие люди рядом, не такие, не твои друзья.
Все разные они, но тут судьба везде одна,
Отличие в одном — за правду ты, а не за грязные дела.

И снова «бесы» пытаются тебя сломать:
Посадят вдруг «наседку», а могут «голубей почтовых» не пускать.
Как черви лезут в душу, давят на семью,
Но с верой в Бога ты не предашь людей, страну.

Дни тянутся… Спасенье в книгах, письмах от друзей.
Гуляя, на стене царапнешь: «Вместе мы ещё сильней».
По вечерам звуки свободы с ветром ловишь из окна
И думаешь, что где-то там родные, дети, мать, жена.

А завтра — очередь для передач, где предстоит им отстоять
И, как в блокадном Ленинграде, свой личный номер получать.
Икону просишь иногда: «Мама, не плачь, люблю тебя всегда».
Или задашь такой вопрос: «Но сколько же тирану нужно слёз?»

С ночью приходит ненависть и месть, в подушке мокрые глаза.
Так хочется кричать что мочи: «Скорее бы сдох ты, "сатана"!»
Родным его и близким пожелаешь людскую боль и муки испытать,
Пройти все эти круги ада и со слезами засыпать.

Но нет! Смотрят на всех нас Спасителя глаза,
Голос его громко говорит: «Вы не такие! Так нельзя!»
Да, мы не «бесы», мы же люди, за все народные страданья их простим,
А время в душах раны зарубцует, но след останется неизгладим.

Финал диктаторов в истории всегда был предрешён —
Верёвка, кровь, культ личности, последний лучше б сам ушёл.
Заслуга каждого из нас теперь видна как никогда.
Люди земли! Спасибо вам за всё, все вместе мы одна семья!

P.S. Тем летом мы на алтарь свободы
Себя решили положить.
Лишь для того, чтобы потомков наших
От диктатуры сатанинской оградить.

Возможно, где-то нас они осудят,
Но смогут это честно, громко говорить.
Им жить в стране красивой и свободной,
Где будут каждого из них ценить.

Октябрь 2020–январь 2021.


__________________________________________________________________

Поздравление с Днём Святого Валентина

Какой чудесный парень этот Святой Валентин,
Он в сердце есть у каждого, но жаль, что день его один.
В сердцах людей любовь живёт, но в суматохе дней
С. Валентин напомнит нам: любить нужно сильней.

Любимые сердечки сияют на снегу,
Как маячки надежды в свободную страну.
На улицах морозно, но это не беда,
В сердцах у нас любовь живёт, и это навсегда.

Роднульки и любимки, как много в жизни слов,
Родителям и близким мы дарим всю любовь.
Любимым человечкам сердечки отдадим,
Вас всех мы сильно любим, спасибо, Валентин.

Записано в СИЗО № 1
11.02.2021.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: