Нумар беларускай «Камсамолкі» з самым масавым мітынгам на вокладцы не выйшаў у друк

Нумар «Камсамольскай праўды» ў Беларусі» у аўторак не выйшаў у друк, паведаміла выданне на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Паважаныя чытачы і падпісчыкі, сёння не выйшаў штодзённы выпуск «Камсамольскай праўды» ў Беларусі», — паведаміла КП. — Прычыны — наша позняя здача нумара ў друк (але, гэта не перашкаджала аддрукаваць газету ў апошнія два тыдні) і паломка друкаванай машыны ў друкарні.

Беларуская «Камсамолка» друкуецца ў Доме друку.

Выданне абвясціла, што тэрмінова шукае друкарню, якая аператыўна надрукуе 20-21 тысячу асобнікаў. Менш чым праз гадзіну друкарня была знойдзена.

На вокладцы гэтага нумара — самая масавая акцыя пратэсту ў гісторыі краіны, унутрыа — павяданні пацярпелых ад сілавікоў.

Падзеям, якія адбыліся ў краіне пасля выбараў, быў прысвечаны і суботні выпуск выдання, на вокладцы якога былі апублікаваныя фота збітых на Акрэсціна людзей.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: