Нумар тэлефона замест пароля. Аператары ўкаранілі тэхналогію хуткай аўтэнтыфікацыі абанентаў

Беларускія мабільныя аператары A1, МТС, life :) запусцілі новы міжаператарскі сэрвіс для аўтэнтыфікацыі абанентаў у інтэрнэце — Mobile Connect. Тэхналогія дазваляе праходзіць аўтарызацыю на сайтах па нумары мабільнага тэлефона без пароля.
«Аўтэнтыфікацыя з дапамогай Mobile Connect эканоміць час: рэгістрацыя адбываецца за тры клікі, таму запамінаць звязак «лагін-пароль» ня трэба. Тэхналогія забяспечвае бяспеку выконваемых аперацый і абараняе персанальныя дадзеныя, паколькі пацверджанне аўтэнтыфікацыі адбываецца па абароненых каналах аператараў. Уваход на сайт магчымы з любой прылады — кампутара, планшэта, мабільнага тэлефона. А для праходжання аўтэнтыфікацыі падыдзе любая мадэль тэлефона», — кажа прадстаўнік МТС.

Першымі яе змогуць пратэставаць карыстальнікі адзінай платформы электронных сэрвісаў для адукацыі Ведай бай (znaj.by). У бліжэйшы час магчымасці вырашэння пашыраць укараненнем аўтэнтыфікацыі з дадатковай абаронай PIN-кодам, з'яўленнем рэжыму ідэнтыфікацыі карыстальніка і аўтазапаўнення формаў.

«Асацыяцыя GSM (GSMA) ініцыявала праект па распрацоўцы адзінага стандарту для аўтэнтыфікацыі і ідэнтыфікацыі на аснове абаненцкага нумара ў 2014 годзе. Сёння Mobile Connect — гэта міжнародны праект, які прыцягнуў дзясяткі тэлекам-аператараў па ўсім свеце. Для беларускага рынку гэта новы сэрвіс, ўкараненне якога таксама праходзіць пад эгідай GSMA. Тэхналогіяй Mobile Connect карыстаюцца абаненты 75 аператараў мабільнай сувязі ў 45 краінах свету. Цяпер да іх ліку далучылася і Беларусь», — заяўляецца ў прэс-рэлізе.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: