«Ныркі дзве — жыццё адно!» Як у РУУС здзекаваліся з затрыманых (Чарговае відэа ад BYPOL)

BYPOL апублікавала чарговае відэа, на якім адлюстравана, як здзекаваліся з затрыманых у Фрунзенскім РУУС Мінска. І цяпер BYPOL звяртаецца да Следчага камітэта і органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь адрэагаваць на гэта паведамленне пра злачынства.



Кадр з відэа

Прадстаўнікі цяперашняй улады ўвесь час заяўляюць у СМІ, што ў дачыненні да затрыманых пратэстоўцаў катаванні і гвалт не ўжываліся.

Аднак цяпер ініцыятыва BYPOL апрылюдніла чарговае відэа, што, наадварот, сведчаць пра катаванні.

На гэтым відэа зафіксавана бесчалавечнае злачыннае стаўленне да затрыманых.

У відэа бачна, як у Фрунзенскім РУУС абыходзіліся з затрыманымі, а на 01.36 сілавік звяртаецца да хлопца: “Облизывай палку”. "Ныркі дзве — жыццё адно!" — кажа сілавік (01.49), калі збівае затрыманага.

З гэтай нагоды ініцыятыва BYPOL звярнулася да нядаўна прызначанага на пасаду першага намесніка старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёра юстыцыі Алега Станіслававіча Шандаровіча, які курыруе пытанні папярэдняга следства. BYPOL просіць генерал-маёра “ў строгай адпаведнасці са сваімі службовымі абавязкамі” адрэагаваць на гэта паведамленне пра злачынства, “забяспечыўшы неадкладнае ўзбуджэнне крымінальнай справы, а таксама яе ўсебаковае, поўнае і аб'ектыўнае расследаванне”. Таксама BYPOL кажа, што “дадзены зварот у роўнай ступені адрасуецца да ўсіх супрацоўнікаў Следчага камітэта і органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь”.

BYPOL адзначае, што калі ў цэнтральнага апарата Следчага камітэта ўзнікнуць складанасці з кваліфікацыяй дзеянняў, зафіксаваных на відэазапісах, якія публікуюцца, а таксама ва ўсталяванні выяўленых на іх асоб, то ініцыятыва гатовая аказаць ім кампетэнтную дапамогу ў вырашэнні гэтых пытанняў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: