Па БТ паказалі сапраўдную статыстыку па затрыманых падчас пратэстаў у Мінску. Яна вельмі цікавая

У ранішніх навінах па БТ за 23 студзеня ў кадр трапіў экран кампутара з унутранай міліцэйскай статыстыкай па затрыманых на пратэстных акцыях. Звесткі сабраныя з 10 па 18 снежня.

Усяго было затрымана 518 чалавек. З іх больш за 300 — падчас пратэстных маршаў у нядзелю, 13 снежня. І гэты ніякія не алкаголікі, наркаманы, прастытуткі і дармаеды, як сцвярджае Лукашэнка, піша «Еўрарадыё».

115 чалавек — пенсіянеры, 37 — іпэшнікі, 30 — супрацоўнікі дзяржсектара, 26 — навучэнцы і студэнты (13 снежня ў Смалявічах былі затрыманыя 11-класнікі, якія вярталіся з рэпетыцыі выпускнога вальса). 40 чалавек (14,6% ад агульнай колькасці затрыманых) — айцішнікі.

Беспрацоўных усяго 103 чалавека — менш за 20% ад агульнай колькасці затрыманых.

Сярод затрыманых апынуліся 4 «журналістаў афіцыйных СМІ» — статыстыка па прэсе праходзіць асобным радком.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: