Па дадзеных валанцёраў, у выніку маршаў пратэсту 3 студзеня ў Мінску затрыманыя ўсяго 9 чалавек

Па дадзеных на 22.00, у выніку маршаў пратэсту 3 студзеня ў Мінску затрыманыя ўсяго 9 чалавек.


Такія лічбы прыводзіць тэлеграм-канал «Спісы затрыманых». Па звестках валанцёраў, усіх затрыманых даставілі ў Партызанскае і Фрунзенскае РУУС Мінска.

Між тым, акцыі пратэсту працягваліся ўвесь дзень па ўсёй краіне. Паведамляецца, што непадалёк ад Нямігі пратэстоўцы нават перакрылі праездную частку.

Апрача Мінску людзі выходзілі на пратэсты ў Баранавічах, Бараўлянах, Гродна, Дзяржынску, Магілёве і іншых гарадах. Акцыі салідарнасці з Беларусьсю праходзілі і за мяжой, у прыватнасці ў польскай Варшаве, ва ўкраінскіх Кіеве і Львове.

У розных месцах за папярэднюю ноч з’явіліся нацыянальныя сцягі і графіці палітычнага зместу.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: