Па факце пажару ў Будслаўскім касцёле распачата крымінальная справа

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце пажару ў Будслаўскім касцёле, паведаміла прэс-служба ведамства.

У СК распавялі, што задымленне даху 11 траўня заўважыла мясцовая жыхарка, якая паведаміла аб гэтым слузе храма.

«Следча-аператыўнай групай праводзіцца агляд месца здарэння з выкарыстаннем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі. Працу на месцы здарэння каардынуе намеснік начальніка УСК Мінскай вобласці Аляксандр Зямніцкі», — сказана ў паведамленні.

Узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 304 (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, які прычыніў шкоду ў буйным памеры) КК Беларусі.

Для ўстанаўлення прычыны пажару назначана правядзенне комплекснай пажарна-тэхнічнай экспертызы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: