Па факце вандалізму ў Курапатах узбуджаная крымінальная справа

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце пашкоджання мемарыяльных аб'ектаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, 23 сакавіка ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што на тэрыторыі месца пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты фарбай нанесеныя надпісы на мемарыяльных аб'ектах.

Следча-аператыўнай групай, якая прыбыла на месца здарэння, праведзены пільны агляд месца здарэння, зафіксаваныя і канфіскаваныя сляды.

Па выніках праверачных мерапрыемстваў распачата справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 344 Крымінальнага кодэкса.

У рамках справы прызначаны шэраг экспертыз. Комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне фактычных абставін здарэння, працягваецца. Органу дазнання дадзены даручэнні аб правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па ўстанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў.

З пачатку года гэта ўжо трэцяя справа, распачатая па ч. 1 арт. 344 КК па фактах вандалізму ў Курапатах.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!