24 сакавіка 2016 года судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінгарсуду пакінула ў сіле названае вызначэнне суддзі Івана Майсейчыка, а прыватную скаргу грамадзянаў без задавальнення.
Другая наглядная скарга выкліканая тым, што 20 ліпеня 2015 года суддзя суду Фрунзенскага раёна горада Мінску Аляксандар Кузьміч адмовіў грамадзянам у задавальненні скаргі на неправамерныя дзеянні Мінскага райвыканкаму і ягонага старшыні Пятра Ярмаша, які не дазволіў заяўнікам правесці пікетаванні ў абарону Курапатаў, запланаваныя на 4 чэрвеня 2015 году ў Мінскім раёне.
19 кастрычніка 2015 года судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінгарсуду пакінула рашэнне суда Фрунзенскага раёну без зменаў, а касацыйную скаргу заяўнікаў без задавальнення.
Грамадскія актывісты просяць Паўла Каршуновіча апратэставаць судовыя пастановы, бо лічаць іх неабгрунтаванымі і незаконнымі.
Апроч таго, эксперты ў абарону Курапатаў рыхтуюць наглядныя скаргі старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукале наконт судовых пастановаў па скаргах грамадзянаў на Генпракуратуру, Міністэрства культуры і начальніка ўпраўлення гэтага міністэрства па ахове гістарычна-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Ігара Чарняўскага. Гэтыя скаргі, што тычацца незаконнага і самавольнага ўзвядзення ў ахоўнай зоне Курапатаў “Бульбаш-холу” і ўнармавання гэтага беззаконня чыноўнікамі Мінкультуры, днямі таксама будуць накіраваныя адрасату.