Па Мінску прайшлі танкі і гарматы (ФОТАФАКТ)

У рамках падрыхтоўкі да параду 3 ліпеня па праспекту Незалежнасці праехала больш за 100 адзінак вайсковай тэхнікі. На ходніках дэжурылі жаўнеры тэрміновай службы, рух быў часова перакрыты.
Калона на плошчы Калініна

Калона на плошчы Калініна


Мінакі ўсцешана віталі вайскоўцаў, здымалі тэхніку на тэлефоны, махалі рукамі. У кіроўцаў рэакцыя была хутчэй адваротная: рух як па праспекце, так і па сумежных вуліцах ад 18.00 да 19.00 быў спынены.

Генеральная рэпетыцыя парада пачнецца ў 22.00, таму па маршруце праспект Машэрава — вуліца Ціміразева — вуліца Сапёраў — праспект Пераможцаў — вуліца Арлоўская — плошча Бангалор — вуліца Сурганава — праспект Незалежнасці — праспект Машэрава рух будзе абмежаваны, паведамляе «Наша Ніва». 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Leonid
  • 2017-06-26 17:15:38
На хрен нужны эти парады!!! Людям скоро жрать нечего будет. А он все веселится.

Больш цікавага на «Новым Часе»: