Па справе журналіста Генадзя Мажэйкі прызначана лігвістычная экспертыза. Яна праверыць шэсць слоў

Па справе ўзятага пад варту журналіста Генадзя Мажэйкі прызначаная лінгвістычная экспертыза. Эксперты правераць шэсць слоў з яго артыкула, паведаміў РІА «Новости» галоўны рэдактар «Комсомольской правды».

Генадзя Мажэйку затрымалі за артыкул пра Андрэя Зельцэра — праграміста, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ. За публікацыю гэтага артыкула ўлады заблакавалі сайт «КП у Беларусі». Журналісту выставілі абвінавачанне па двух артыкулах — «Распальванне сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) і «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). У СІЗА ў Жодзіне ён знаходзіцца ўжо другі тыдзень.

Гісторыя з Мажэйкам прывяла да закрыцця прадстаўніцтва «КП» у Беларусі.

Паводле «Еўрарадыё».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: