Пабудаваць комплекс на месцы знесенага «БелЭкспа» абяцаюць за тры гады

Забудова пустуючай пляцоўкі знесенага «БелЭкспа» на вуліцы Янкі Купалы пачнецца ў канцы гэтага года або ў пачатку наступнага і павінна завяршыцца ў 2021 годзе.
Выява прадастаўлена ТАА «Вараб

Выява прадастаўлена ТАА «Вараб'ёў і партнёры»

Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Юрый Качэрга, піша БЕЛТА.

Гарадскія ўлады перакананыя, што інвестар з ААЭ справіцца за тры гады з праектам шматфункцыянальнага комплексу. Аб'ём інвестыцый ацэньваецца ў суму каля 500 мільёнаў долараў.
Выява прадастаўлена ТАА «Вараб'ёў і партнёры»

Нагадаем, знос «БелЭкспа», «пераезд» другі клінічнай бальніцы ў новы будынак забяспечыў беларускі бок.
Выява прадастаўлена ТАА «Вараб'ёў і партнёры»

Што будзе ў комплексе

Сам будучы комплекс умоўна можна падзяліць на дзве часткі. Першая — новыя збудаванні на месцы «БелЭкспа». Тут размесціцца пяцізоркавы гатэль сеткі Viceroy і розныя грамадскія аб'екты: гандлёвы комплекс, казіно, спа-комплекс з басейнам, кафэ і іншыя. Гатэльныя нумары размесцяцца на 3-7-х паверхах будынка. На верхнім паверсе будуць люксавыя нумары і скай-бар. Побач з гасцініцай размесціцца рэстаран, які навісае над ракой.

Другой часткай шматфункцыянальнага комплексу можна назваць рэканструяваныя гістарычныя будынкі былога Траецкага манастыра базыльянак, якія знаходзяцца бліжэй да вуліцы Багдановіча. У іх размесцяцца медыцынскі і дзіцячы цэнтры, гандлёвыя кропкі, кафэ і апартаменты гасцінічнага тыпу. Па задумцы праекціроўшчыкаў, комплекс павінен гарманаваць не толькі з Верхнім горадам, але і з Траецкім прадмесцем і Оперным тэатрам.

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: