Пачаўся месяц Рамадан

Для больш чым аднаго мільярда мусульман па ўсім свеце сёння (менавіта сёння, на думку многіх навукоўцаў, хаця некаторыя пачалі пасціцца яшчэ ўчора) пачынаецца святы месяц Рамадан.



Рамадан (араб.) або Рамазан (турэцк.)дзевяты месяц мусульманскага календара. Гэты месяц з'яўляецца самым важным і ганаровым для мусульман. На працягу ўсяго месяца выконваецца строгі пост («Ураза»), які мае на ўвазе пад сабой адмову ад вады, ежы і інтымных адносін у светлы час сутак.

«О тыя, якія паверылі! Пост з'яўляецца для вас такім жа абавязковым загадам, як і для тых, хто быў да вас. Магчыма, вы будзеце богабаязнымі [выканаўшы гэта боскае прадпісанне]» (Святы Каран, 2:183).

Адмова ад прыёму ежы, ад таго часу калі «чорная нітка пачынае адрознівацца ад белай» да поўнага заходу сонца, не з'яўляецца самамэтай паста. Сэнсам ўстрымання і посту наогул з'яўляецца ўмацаванне веры, духоўны рост, пераасэнсаванне свайго ладу жыцця, прыярытэтаў. Пост для мусульман гэта, у першую чаргу, магчымасць сысьці ад забароненага, вызначыць для сябе сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці.

Пост прадпісваецца ўсім дарослым мусульманам і з'яўляецца адным з пяці сталпоў Іслама. Асабліва адзначаецца, што ад посту вызваляюцца тыя, хто не мае магчымасці яго выконваць: пажылыя людзі ці мусульмане, якія маюць хранічныя захворванні. Але тады мусульманін павінен за кожны дзень посту накарміць  або аказаць грашовую дапамогу таму, хто жыве ў нястачы (у памеры не менш той сумы, якую ён аддае ў дзень на ежу). Таксама ад посту вызваляюцца тыя, каго Рамадан застаў у шляху або пры іншых абставінах, што не дазваляюць трымаць пост. У гэтым выпадку прапушчаныя дні паста выконваюцца ў дні наступнага месяца.

Завяршаецца месяц Рамадан і пост другім па значэнні мусульманскім святам Ід уль-фітр (Рамадан байрам), што пачынаецца з заходам сонца ў апошні дзень Рамадана і працягваецца 1-га і 2-га чысла наступнага месяца Шавваль. Пасля завяршэння калектыўнай малітвы ў мячэці ў 1-ы дзень месяца Шавваль мусульмане адпраўляюцца на святочную трапезу, падчас якой прынята частаваць не толькі родных і блізкіх, але і суседзяў, знаёмых (незалежна ад іх веравызнання). Раздача міласціны (садака) з'яўляецца абавязковай умовай святкавання. Таксама ў святочныя дні прынята наведваць магілы сваякоў.

calend.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: