Пачалося галасаванне за лаўрэата прэміі Віктара Сырыцы

Рух «За Свабоду» ў гэтым годзе ў другі раз уручыць прэмію імя Віктара Сырыцы за выбітныя рэгіянальныя ініцыятывы і падзеі.
Віктар Сырыца

Віктар Сырыца

Прэмія была заснаваная Радай Руху «За Свабоду» ў снежні 2016 года ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктара Сырыцу. У мінулым годзе лаўрэатам стала Галіна Ярашэвіч з Баранавічаў за арганізацыю музычнага фэста у гонар Яна Чачота.

Лонг-ліст прэміі ў гэтым годзе збіралі да 1 лютага, удзел у фармаванні шорт-ліста прыняло кіраўніцтва арганізацыі і адказная за арганізацыю прэміі. У шорт-ліст увайшлі 7 асобаў/групаў асобаў.

У гэтым годзе арганізацыя праводзіць не толькі галасаванне сярод сябраў Рады, але і т.зв. грамадскае, у якім можа прыняць удзел любы ахвотны. Адное «але», грамадскае галасаванне будзе мець кансультацыйны характар.

Усе ахвотныя могуць аддаць свае галасы за лепшую ініцыятыву, запоўніўшы форму.  



Паводле прэс-службы Руху «За Свабоду»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Васіль
  • 2018-02-12 22:30:41
Незразумелыя падзеі невядомых людзей. Вы чулі, як вас Случак ганьбіць, ТБМ?

Каментаваць