Пачаўся суд па калектыўным пазове да аператара А1

Пасяджнне будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе Еўрарадыё.


У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд грамадзянскай справы па калектыўным пазове да аператара А1 з-за адключэння мабільнага інтэрнэта.

Інтарэсы пазоўнікаў прадстаўляе адвакат Сяргей Зікрацкі. Ад А1 у судзе юрысконсульт і начальнік службы камунікацыі.

Суд адмовіў ў выкліку тэхнічнага спецыяліста ў якасці сведкі і ў атрыманні ад А1 і ад "вышэйстаячага аператара" агрэгаваныя даныя па ўнутранаму і знешняму трафіку за некалькі перыядаў у чэрвені, ліпені і жніўні.

Суд задаволіў хадайніцтва адказчыка А1 і зрабіў пасяджэнне закрытым, бо "будуць абвешчаныя матэрыялы, якія прадстаўляюць камерцыйную тайну і інфармацыю абмежаванага распаўсюджвання".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: