Пачаўся збор подпісаў за тое, каб Трэцюю Устаўную грамату БНР надрукавалі ў СМІ

Зварот будзе скіраваны ў Міністэрства інфармацыі.
На старонцы «Зручны горад» распачаты збор подпісаў за тое, каб у медыях апублікавалі Трэцюю Устаўную грамату БНР. Ініцыятары кампаніі хочуць звярнуцца са зваротам у Міністэрства інфармацыі, каб яно дало рэдакцыям друкаваных дзяржаўных медыяў даручэнне размясціць Трэцюю Устаўную грамату БНР.

Паводле стану на ноч чацвярга, пад зваротам падпісаўся 141 чалавек.

Трэцюю Устаўную грамату Рада БНР прыняла 25 сакавіка 1918 года. Згодна з гэтым дакументам Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.

Цяпер Трэцяя Устаўная грамата знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Беларусі.

Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць