Пачаўся збор сродкаў на кнігу пра Алеся Чаркашына

Пра збор сродкаў на выданне кнігі «Алесь Чаркашын» паведаміў у сваім Фэйсбуку адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

«Алесь Чаркашын — берасцейскі беларус 32 гадоў, капелан і медбрат, у 2015 годзе загінуў у баі пад Белакаменкай ва Украіне “за нашу і вашу свабоду”.

Мы разам з бацькамі і сябрамі збіраем 3250 рублёў, каб выдаць 1000 асобнікаў кнігі пра Алеся Чаркашына.

У кнігу ўвойдуць успаміны бацькоў, сваякоў, сябраў, братоў і сёстраў у Хрысце, пабрацімаў Алеся Чаркашына, ягоныя інтэрв’ю і фотаздымкі, у тым ліку і раней не публікаваныя.

Сабраныя грошы пойдуць на вёрстку, афармленне і друк кнігі “Алесь Чаркашын”. У сваю чаргу, сродкі ад продажу кнігі будуць перададзеныя сям’і Алеся Чаркашына».

Алесь Чаркашын — кіраўнік Берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў 2009-2013 гадах, капелан беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне у 2014–15 гадах быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай, памёр ад ранаў у шпіталі ў Запарожжы 28 жніўня 2015 года. 


www.racyja.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: