Пачынай раніцу з патрыятызму! У Следчым камітэце працоўны дзень будзе пачынацца з гімна

З 1 сакавіка ва ўсіх аддзяленнях СК працоўны дзень пачынаецца з патрыятычнай хвілінкі — праслухоўвання дзяржаўнага гімна. Гэта распараджэнне намесніка старшыні СК.


Як вынікае з афіцыйнага дакумента, які прыводзіць «Флагшток», гімн будуць праслухоўваць у залах для нарад. Калі такіх у аддзяленнях няма — у кабінеце кіраўніка.

Слухаць гімн трэба строга з калонак, падлучаных да камп'ютара. У дакуменце нават прапісана, што тэхніку калісьці спецыяльна перадалі ў падраздзяленні. З мабільнага тэлефона мелодыю слухаць катэгарычна забаронена.

Пастанова ўступіла ў сілу сёння.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: