Пад Мінскам пабудуць ядзерны рэактар

Акрамя двух рэактараў Беларускай АЭС у нашай краіне можа з'явіцца яшчэ адзін — даследчы.

Пра гэта падчас прэс-тура расійскіх журналістаў «Узаемадзеянне Беларусі і Расіі ў сферы ядзернай энергетыкі» распавёў дырэктар інстытута «Сосны» Андрэй Кузьмін, піша thinktanks.by.

Як распавёў Андрэй Кузьмін, паведамляецца на афіцыйным сайце Саюзнай дзяржавы РБ і РФ, у «Соснах» пры падтрымцы НАНБ і ў супрацоўніцтве з дзяржкарпарацыяй «Расатам» плануецца будаўніцтва даследчага ядзернага рэактара і Цэнтра ядзерных даследаванняў. Ужо падпісаны адпаведны мемарандум аб намерах па супрацоўніцтве паміж урадамі Расіі і Беларусі. Так што, калі ўсё пойдзе паспяхова, у сярэдзіне наступнага дзесяцігоддзя ў Беларусі будзе ўжо тры ядзерных рэактара, два з якіх будуць падтрымліваць яе эканоміку, а адзін — навуку.

Інстытут «Сосны» быў створаны яшчэ ў 1965 годзе па ініцыятыве акадэміка Андрэя Красіна. Зараз ён з'яўляецца асноўнай навуковай установай Беларусі ў галіне ядзернай фізікі. У сярэдзіне 1980-х гадоў на базе гэтага звышсакрэтнага НДІ былі створаны ўнікальныя, да гэтага часу не маючыя аналагаў у свеце, мабільныя атамныя электрастанцыі "Памір". Яны размяшчаліся на спецыяльным колавым цягачы, маглі быць аператыўна дастаўлены ў любую кропку, выпрацоўвалі каля мегавата электрычнай магутнасці, а працаваць з такой перасоўнай АЭС мог адзін салдат.

Былі пабудаваны дзве ўстаноўкі, адна вытрымала поўны цыкл выпрабаванняў, але як раз у гэты час адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Спецыяльнай пастановай Саўміна СССР абедзве ўстаноўкі, праца над якімі ішла 20 гадоў, былі знішчаны. Сёння ад іх застаўся толькі адзін корпус рэактара, усталяваны як помнік ва ўнутраным двары інстытута.

Нагадаем, што інстытут "Сосны" знаходзіцца ў 7 км ад Мінска.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: