«Пад рэстаран будынак той падроблены. А насамрэч — гулагаўскі барак»

"Ізноў Павел Севярынец у турме. Ізноў яго вінавацяць у закліку да мірнага супраціву ганебнаму здзеку над памяццю ахвяр сталіншчыны. Не ведаю, наколькі маштабным будзе ў нядзелю 9 верасня мітынг у Курапатах, сколькі прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі адгукнецца на заклік Паўла. А пакуль ў якасці ўнёску ў супраціў — два вершы", — напісаў на сваёй старонцы ў фейсбуку журналіст Сяргей Ваганаў.

Аўтар першага верша — сам Сяргей Ваганаў, яго на рускую мову пераклала паэтка Натfлля Татур, якая жыве ў Нью-Ёрку. Другі вершы належыць Наталлі, перакладзены Сяргеем Ваганавым на беларускую.

ПАЕДЗЕМ ПАЯДЗІМ

На што, гляджу я, "Бульбаш-хол" падобны?—
Вялікі архітэктар быў мастак.
Пад рэстаран будынак той падроблены.
А насамрэч — гулагаўскі барак.

Там не сталы, а шэраг стылых нараў.
З унутраных — афіцыянты — спраў.
І кухары для вас гатуюць стравы…
Вы не ямо шчэ гэткіх смачных страў.

І запрашаюць вас паесці ў Курапаты.
І падвязуць праз цемру страшных ночак.
Чакаюць вас шыкоўныя салаты —
Свінец і жоўты, поўны рот, пясочак.

11 чэрвеня 2018 г.

ПОЕДЕМ ПОЕДИМ

На что,смотрю я,"Бульбаш-холл" похожий ?
Великий архитектор не простак.
Ты в ресторан направился, прохожий ?
А, может быть,в гулаговский барак?

Мне там столы напоминают нары,
Официанты, честь свою продав,
Вам повара состряпают отравы,
Полягут все - кто виноват и прав.

Так приглашают вас покушать в Куропаты.
Вас повезут сквозь тьму смертельных ночек.
Вам скормят поминальные салаты,
Свинец и желтый, прямо в рот, песочек.

12 июня 2018 г.

* * *
Некто, с лицом с выраженьем могильной лопаты,
нас приглашает "Поехать-поесть"
в Куропаты...
Мертвые сраму не имут.
Лежат под
землею в обнимку.
Лучше не знать и не видеть.
Постыдную эту картинку.
Дьявол и Бог с этой страшной землей перемешан.
Кто осужден, на осине Иудой повешен?
Кто заплатил за бесчестье
Позором и кровью ?
Жертвы к каким палачам
подошли к изголовью?
Чем искупается жертвы
Безвинной проклятье ?
Кости людей безымянных,
Истлевшие платья,
Крики "За что?!!!"
Почему до сих пор нет ответа?
Память убита.
А может быть вот — конец света.
Некто с лицом с выраженьем могильной лопаты
Нас приглашает Поехать-поесть в Куропаты.
Нет возражений.
Вперед, господа бесеняты!
Может быть, скоро и нас повезут
В Куропаты?
Мертвым не больно.
И мертвые сраму не имут.
Им там спокойно.
Вот только в живые не примут.
---------------
16 июня 2018 г. Нью Йорк


Нехта з тварам — падабенствам магільнай лапаты —
Запрашае "Паехаць-паесці" у Курапаты…
Мёртвым не сорамна
Там, пад зямлёю, ў абдымках…
Лепей не ведаць, не бачыць
Ганебную тую карцінку.
Д'ябал і Бог з гэтай страшнай зямлёй перамешаны.
Нехта асуджаны? Бы Юда на дрэве павешаны?
Хто разлічыўся за ганьбу
Няславай, крывёю?
Чуеце, каты, ахвяраў ў сваім ўзгалоўі?
Чым можна выкупіць
бязвінных ахвяраў праклёны?
Адзежа сатлеўшая,
Косці…
З расстрэлаў шалёных.
Крыкі "За што?!!!"
Курапацкае рэха адкажа…
Скончыўся Свет.
Цемра.
Бы чорная сажа.
…Нехта з выразам твару — падабенствам магільнай лапаты —
Запрашае "Паехаць-паесці" у Курапаты…
Што ж тут пярэчыць?
Уперад, за новыя краты.
Хутка, магчыма, і нас павязуць ў Курапаты.

Ім не баліць, тым, хто стаўся крывавай зямлёю.
Дык што, нам на страшныя цёмныя ночы забыцца?
Забудзем — і мёртвым не будзе ніколі спакою.
Забудзем — жывымі ужо нам ніколі не збыцца.
-----------------------
Мінск, 20 чэрвеня 2018 г.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Віктар
  • 2018-09-07 21:24:57
Моцна!
  • Люстэрка
  • 2018-09-07 23:27:13
Дзякуй Сяргею Ваганаву за верш і рэдакцыі НЧ за тое, што надрукавалі яго.
Будынак насамрэч нагадвае канцлагерны барак.
Чакаюць вас чэкісцкія салаты —
Свінец і жоўты, поўны рот, пясочак.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-08 00:53:03
Мяне вельмі кранулі вершы, напісаныя на русском языке в Нью Йорке и я решил помочь змагарам в трудную ресторанную минуту сваім вершам, які напісаў тамака ж:

ПЕРШААДКРЫВАЛЬНІК

- Згарэў сарай,
Згарэла хата,
Дый у суседа нешта вунь дыміць...
- Мо першачок?
- Ды не - гарбата.
Яму з ёй жыць яшчэ ды жыць!
- Й не ныць, як мы. Не ныць!

- Грамадства наша не багата.
Грамадства нашае шкада,
Калі замест крутога першачка
Яно балУецца гарбатай.
- Й не пытае першаадкрывальніка
Адроджанага першачка,
Як самагонку гнаць:
Ці то ў сараі, ці то ў хаце?
- Yes!
- Ага.
- Налій мне, дружа, першачка.

- Згарэў сарай,
Згарэла й хата...
- Навошта адчыніў я Курапаты?!
  • ВР
  • 2018-09-12 08:35:43
Усе прыведзеныя тут творы, мякка кажучы, маюць сціплую мастацкую вартасць... Мог бы разабраць іх падрабязней, ды навошта. Камент з кароткім аналізам першага верша "згубіўся" пару дзён таму :(
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: