Пад ціскам БХД менскія ўлады звярнулі ўвагу на праблему пітной вады

«Якасць пітной вады, якая падаецца насельніцтву цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння Менска. Перавод горада на падземныя крыніцы вады» — тэма дня інфармавання, які праходзіць 1 красавіка ў кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама.



На пытанні мінчукоў па тэлефоне 142 з 10.00 да 13.00 адкажуць урач-гігіеніст аддзялення планіроўкі і забудовы аддзела гігіены ДУ "Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" Наталля Конышава і намеснік начальніка вытворчасці "Мінскводаправод" УП "Мінскводаканал" Анатоль Чарнаморац.

Такім чынам, ініцыятыва "Наша Кунцаўшчына" і аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" вымусілі мінскія ўлады хоць мінімальна звярнуць увагу на гэтую праблему. Але, безумоўна, сам падыход зноў-такі вызывае шмат пытанняў: за дзень да правядзення гарачай лініі пра яе даецца інфармацыя, і толькі з 10 да 13, калі большаць людзей на працы. Гэта не сур'ёзна, і, напэўна, менавіта таму менскія ўлады вырашылі правесці гэтую гарачую лінію 1 красавіка, у дзень смеха.

Прэсавая служба БХД

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: