Пададзена заяўка на шэсце ў Дзень Волі

Арганізатары святкавання Дня Волі падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне 24 сакавіка вулічнай акцыі. Збор запланаваны а 12-й гадзіне каля галоўнага ўваходу ў Батанічны сад.



Шэсце плануецца правесці па праспекце Незалежнасці, вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор. Там а 14-й гадзіне пачнецца мітынг, паведамілі ў Партыі БНФ.



Заяўку падпісалі прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За Свабоду», аргкамітэту па стварэнні Партыі БХД і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.



Асноўнымі лозунгамі сёлетняга Дня Волі будуць «Абарона незалежнасці!» і «Свабода палітвязням!».

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!