Падатак на збор ягад і грыбоў. Хто яго павінен плаціць?

У Міністэрстве лясной гаспадаркі патлумачылі, каму будзе неабходна выплачваць новы падатак на збор ягад і грыбоў.



З 31 снежня 2016 года на тэрыторыі Беларусі пачынае дзейнічаць пастанова Саўміна №927 ад 2016/11/17. Згодна з ёй, будзе неабходна выплачваць «таксу» за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другарадных лясных рэсурсаў, аднак у дакуменце не ўдакладняецца, якая менавіта група асоб павінна ўносіць аплату. З тлумачэннямі гэтай пастановы выступіў прадстаўнік Мінлясгаса.

У паведамленні ведамства гаворыцца, што згодна з 44-м артыкулам Ляснога кодэкса, усе грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца на тэрыторыі ляснога фонду і бясплатна ажыццяўляць збор другарадных лясных рэсурсаў, такіх як дзікарослыя ягады, грыбы, арэхі і іншыя, але за выключэннем драўніны і лясных рэсурсаў.

Бярозавы сок можна нарыхтоўваць на участках, якія вызначаны лясгасамі.

Таксама ў паведамленні Мінлясгаса гаворыцца, што плату за збор ягад і грыбоў неабходна будзе выплачваць юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.

«Плата за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другарадных лясных рэсурсаў прадугледжана толькі для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў», — адзначылі ў Мінлясгасе.

Сума «таксы» для юрыдычных асоб і ІП ўстаноўлена ў пастанове Саўміна і прывязаная да базавай велічыні.


Паводле belnovosti.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!