Падатак на жыццё, на вокны і на баязлівасць

Беларускі падатак на дармаедства не самы арыгінальны. У Англіі, напрыклад, хапала і больш дзіўных падаткаў. Аднак было гэта сотні гадоў таму, а не ў ХХІ стагоддзі.

Падатак на капялюшы

Гэты падатак існаваў з 1784 па 1811 гады. Цыліндр або кацялок былі абавязковай прыналежнасцю туалета любога мужчыны. Аднак, калі ў гардэробе модніка было некалькі капялюшаў, прыходзілася плаціць за кожны з іх. Адмысловыя адзнакі, якія сведчаць аб выплаце падатку, наносіліся на кожны капялюш, а спробы падрабіць іх сурова караліся.

Падатак на жыццё

Прадпрымальныя ангельскія ўлады ўвялі падатак, які людзі павінны былі плаціць толькі за тое, што яны жывыя. Было гэта ў XIV стагоддзі. Зразумела, захаплення ў насельніцтва гэтая перспектыва не выклікала, у выніку чаго пачаўся народны бунт.

Падатак на комін

Гэты падатак быў уведзены ў 1660 годзе. Спрабуючы пазбегнуць неабходнасці вялікіх выплат, людзі ўзяліся за перапланіроўку дамоў, каб выкарыстоўваць адзін дымаход для некалькіх камінаў. У выніку ў 1684 годзе адбыўся буйны пажар, які знішчыў некалькі дзесяткаў дамоў, і падатак адмянілі.

Падатак на вокны

Падатак існаваў з 1696 па 1851 гады. Ён браўся за шкло, якое лічылася прадметам раскошы. У выніку ўвядзення гэтага падатку ў Лондане, напрыклад, на Элдэр-стрыт, у раёне Спітлфілдс, з'явіліся дамы з аконнымі праёмамі, закладзенымі цаглінамі.

Падатак на баязлівасць

Гэты падатак існаваў з 1100 па 1135 гады і спаганяўся з кожнага рыцара і ваеннаабавязанага падданага Яго Вялікасці, які па якіх- небудзь прычынах адмаўляўся ваяваць. Спачатку сума была невялікая, але неўзабаве яна ўзрасла ў 3 разы, а падатак сталі спаганяць з усіх рыцараў без выключэння нават у тыя гады, калі дзяржава не ўдзельнічала ў вайне. Менавіта гэты падатак прывёў да падпісання Вялікай хартыі вольнасцяў.

Да падпісання якога закону прывядзе падатак на дармаедаў? Спадзяемся, хутка даведаемся.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: