Падчас ЧС па хакеі міліцыя раіць не гуляць з радыёкіруемымі верталётамі

У сувязі з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі з шайбай з 9 па 25 мая абмяжоўваецца выкарыстанне паветранай прасторы радыусам 50 км вакол Мінска, паведамляе МУС Беларусі.



«Гэтая мера выклікана перш за ўсё неабходнасцю забяспечыць бяспеку ўдзельнікаў чэмпіянату, заўзятараў, турыстаў, а таксама гасцей сталіцы, якія прыбываюць шматлікімі чартарнымі і планавымі авіярэйсамі ў аэрапорты Мінска», — адзначылі ў МУС.

Акрамя таго, міліцыя рэкамендуе бацькам кантраляваць, як іх дзеці гуляюць з радыёкіраванымі верталётамі. «Іх выкарыстанне ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і аб’ектаў чэмпіянату можа прывесці да выпадкаў траўміравання грамадзян. Таму міліцыя рэкамендуе бацькам кантраляваць, як іх дзеці выкарыстоўваюць квадрокоптеры, асабліва напярэдадні і падчас правядзення хакейных матчаў», — падкрэслілі ў МУС.

Міліцэйскае ведамства ў цэлым заклікае выконваць падчас ЧС-2014 заканадаўства, якое тычыцца выкарыстання паветранай прасторы, і па магчымасці абмежаваць прымяненне ўсіх іншых відаў авіямадэляў, радыёкіраваных цацак і запуск рознага роду паветраных шароў.

Акрамя гэтага , з 9 па 25 мая органы забеспячэння бяспекі паветранага руху рэкамендуюць усім карыстальнікам паветранай прасторы, уключаючы пілотаў-аматараў, пры выкананні палётаў не парушаць устаноўленыя мяжы забароненай зоны, а па магчымасці ўстрымацца ад выканання палётаў. «Выкананню гэтых правілаў бяспекі грамадзян праваахоўнымі органамі і органамі арганізацыі паветранага руху будзе нададзена самая пільная ўвага», — падкрэслілі ў міліцыі.

АФН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: