Падчас Маршу пенсіянераў затрымалі пяць чалавек. У тым ліку жанчын 74 і 71 гадоў

Раней людзей сталага веку сілавікі не хапалі.

Сёння ў Мінску прайшоў традыцыйны Марш мудрасці з удзелам пенсіянераў. Людзей зноў сабралося вельмі шмат, і яны рушылі ад Чырвонага касцёла ўздоўж праспекта Незалежнасці. Мэтай было дайсці, як звычайна, да плошчы Якуба Коласа, аднак фінальнай кропкі дасягнулі толькі некалькі десяткаў чалавек.

Дзесьці на палове шляху сілавікі, якія сабраліся ў цэнтры сталіцы ў вялікай колькасці, пачалі ладзіць людзям перашкоды, разбіваць калону і вымушаць яе збочваць на іншыя вуліцы. Не абыйшлося без затрыманняў. Канал «Пенсіянеры 97» інфармуе пра пяцёх затрыманых. Гэма маладыя людзі Павел Астравух (1994) і Наталля Жукава (1989), а таксама сталыя Алег Гжыбоўскі (1962), Валяянціна Няхай (1946) і Клаўдзія Раманенкава (1949).




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: