Падчас сённяшніх спаборніцтваў «Трыятлон-2021» адбыліся затрыманні раварыстаў (фота, відэа)

На праспекце Пераможцаў у Мінску, дзе праводзяцца спаборніцтвы па трыятлоне, сілавікі затрымалі як мінімум двух раварыстаў, паведаміў Tut.by.
Фота TUT.BY

Фота TUT.BY

Адзін чалавек пры затрыманьні зваліўся з ровара на асфальт.

Вядома імя аднаго з затрыманых спартоўцаў — Аляксандр Клімянкоў. Яго жонка Крысціна сказала, што раней мужа за пратэсты не затрымлівалі, але, магчыма, у яго на руцэ быў бел-чырвона-белы напульснік.

 

З бел-чырвона-белым напульснікам на руцэ Алесь Клімянкоў выступаў на спаборніцтвах у Маскве летась у верасні.

UPD. Пазней сталічная міліцыя патлумачыла прычыны затрыманняў. Яны тыповыя: «Трое мужчын дэманстратыўна выкрыквалі лозунгі пратэстнага толку, што з'явілася падставай для дастаўлення іх у тэрытарыяльны орган міліцыі. У цяперашні час праводзіцца разбіральніцтва».

Паводле «Свабоды».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: