Падлічана, колькі грошай сабрана на суботніку 25 красавіка

25 красавіка агульнанацыянальны суботнік прайшоў у Беларусі.
Як паведаміў віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў, па папярэдніх дадзеных, удзел у суботніку прынялі 2 мільёны 300 тысячаў чалавек, паведамляе тэлеканал СТВ.

Па дадзеных віцэ-прэм'ера, сабрана больш за 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў. 50% ад гэтай сумы пойдзе ў Мінгарвыканкам і аблвыканкамы: гэтыя грошы выдаткуюць на падрыхтоўку да лета дзіцячых лагераў, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Іншую палову аддадуць на стварэнне адзінага музейнага квартала Нацыянальнага мастацкага музея і на рэканструкцыю братняга пахавання на месцы спаленай вёскі Олы ў Светлагорскім раёне.

Нагадаем, у СААЗ, каментуючы правядзенне суботніка ў Беларусі, нагадалі пра неабходнасць улічваць усе рызыкі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: